Артём Тузин

Игропедагог, игротехник, игропрактик, веб-разработчик, электромеханик, музыкант, фотограф. Имеет сертификат международного курса по оказанию первой медицинской помощи.
Вітаю!
Мне пашчасціла ўпершыню трапіць у "КП" у самым пачатку ейнага існавання. На працягу васьмі гадоў паездкі ў #месцадзецяберазумеюць былі значнай часткай майго жыцця. Ужо падчас сваіх першых прыгодаў я зразумеў, што ў тым, што падавалася проста гульнёй, адбываецца важная трансфармацыя. І трансфармую я сябе сам як удзельнік гэтай прыгоды.
Арцём Тузін
Атмасфера "Калекцыі" заўжды садзеяла развіццю — выдатная камунікацыя, якая развілася ў найлепшыя сяброўствы; выдатныя магчымасці глыбока пазнаваць сябе і свет вакол; вельмі карысная практыка жыццёвых працэсаў, якая стала грунтам для ўсякай маёй будучнай дзейнасці...

І таму пасля розных паваротаў лёсу "КП" зноў стала вялікай часткай майго жыцця (і яшчэ болей за ранейшае).
Я веру, што такая спрыяльная атмасфера нараджаецца ўнутры нас, таму маім намерам стала дзяліцца ёй, ствараць умовы, у якіх новыя пакаленні калекцыянераў будуць ахвотна ісці туды, дзе яны змогуць стаць лепшай версіяй сябе, а потым з цеплынёй на душы разумець, што яны прыйшлі туды самі (а звычка ісці гэтай пазітыўнай дарогай застаецца з чалавекам надоўга!)
Арцём Тузін